Пра
Спазнай гісторыю ўжывую
Латвія
Міжваенная Рыга падобная да Парыжа або Прагі. Юрмала – “Балтыйская Рыўера” з канцэртнай залай “Дзінтарс”, акустыка якой – найлепшая ў Еўропе. Ліепая – рэзідэнцыя ўрада К. Улманіса на караблі. Елгава – літоўскі культурніцкі цэнтр “Мінтаўя”. Дзвінск (Даўгаўпілс) – светлавы ланцуг школ. А што латыш гаворыць пра літоўца? - „A, leitis, nu... leitis“ – маша рукой. А мясцовы эксперт? – “У літоўцаў ёсць свой Міндоўг, Ягайла... У нас такой гісторыі няма, таму да літоўцаў мы ставімся з пэўнай зайздрасцю”.
Маршруты
Польшча
Кракаў – у горадзе польска-літоўскіх каралёў – мадэрнісцкія будынкі. Гдыня – горад “белага” мадэрнізму, збудаваны ў міжваенны час – акно ў свет. Торунь – калонія выкладчыкаў Віленскага ўніверсітэта, нацыянальны Art Deco. Улацлавак – незаслужана забыты горад польскіх біскупаў, у якім нарадзіўся Капернік. Лодзь – неафіцыйная часовая сталіца Польшчы, цэнтр тэкстыльнай прамысловасці і жылы квартал “Рай на зямлі”. Катавіцы – горнапрамыслова-металургічны рэгіён. Першыя хмарачосы ў Еўропе і “чорны” мадэрнізм. Паводле тутэйшай спецыялісткі аховы спадчыны, “гэта быў час, калі Польшча хацела расправіць крылы і паказацца свету”.
Маршруты
Computer
Літва
Ад Клайпеды да Зарасай, ад Біржай да Друскенікаў – амаль 30 гарадоў і мястэчак Літвы. Літоўскія архітэктары, пошукі нацыянальнага стылю. Мадэрнізм распаўсюджваўся не толькі ў міжваеннай Коўні, але і па ўсёй Літве. І не толькі архітэктура, але і прамысловасць, бізнэс, асвета, палітыка. Міжваенны перыяд – феномен незалежнай Літоўскай рэспублікі. Змянялася і мысленне тагачасных людзей – здавалася, у паветры лунаў аптымізм і вера ў лепшае жыццё.
Маршруты
Беларусь
У міжваенны перыяд – польская і савецкая. Польская: Браслаў – курорт у закапанскім стылі; Друя – памежжа, месца забойства габрэяў; Глыбокае – помнікі з “Пагонямі”; нараджэнцы Навагрудка – амерыканскі навуковец Б. Кіт, унармавальнік мовы ідыш Аляксандр Гаркавы, пісьменнік А. Міцкевіч; Брэст – супольны нямецка-савецкі парад. Савецкая: у Мінску – з 2000 беларускіх інтэлігентаў, расстраляных і сасланых КДБ, кожны пяты – літаратар; у Магілёве – пасёлак Кірава. Гібель С. Кірава – падстава для Сталіна распачаць масавыя рэпрэсіі. Гісторык: “Беларуская мова, хутчэй за ўсё, знікне”. Мясцовы: “Вам пашчасціла, паспелі з незалежнасцю, а мы не”.
Маршруты
Каштоўнасці ідэі
Што вы ўбачыце?
Не толькі пабачыш, але і ўсвядоміш, на што звярнуць увагу, гледзячы на архітэктуру. Гэтаму бачанню і спазнанню дапамогуць унікальныя гістарычныя відэакадры і фотаздымкі, а таксама гісторыі людзей, што там жылі: зблізу – шчырыя, і з птушынага палёту – абагульняючыя.
Што вы паспрабуеце?
Спазнанне архітэктуры, будынкаў праз гісторыю чалавека, які там жыў і працаваў. Чалавек міжваеннага перыяду выключны – адукаваны, вольны, цікаўны, аптыміст, які імкнецца да дабра найперш для сваёй краіны. Таму і новыя дзяржавы ўладкоўваліся з маланкавай хуткасцю. Запрашаем у архітэктурнае падарожжа – кранаць, учуць і адчуць.
Што вы пачуеце?
Вясёлыя і сумныя гісторыі людзей, што жылі ў гарадах і мястэчках, анекдоты, старонкі друку. Ацэнку розных з’яў ад замежных экспертаў. І не толькі тагачасныя песні ды інструменты, але і гукі, што выдаюць будынкі.
Жадаю вам незабыўных успамінаў!
Вы знайшлі гісторыю, вартую ўвагі!
pаскажыце яе нам, напішыце нам.